У Польшчы распачынаецца праграма добраахвотнай ваеннай падрыхтоўкі «Канікулы з войскам». Праект разлічаны на людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Першы набор на добраахвотную вайсковую 27-дзённую падрыхтоўку пачнецца 10 чэрвеня. «Канікулы з войскам» завершацца прыняццем прысягі.
Пазней добраахвотнікаў перавядуць у пасіўны рэзерв. Аднак, калі нехта захоча заставацца ў войску, ён зможа гэта зрабіць.
Беларускае Радыё Рацыя