Віцэ-прэм’ер, міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што на ахову польска-беларускай мяжы накіруюць 16-ю механізаваную брыгаду, фарміраванне якой цяпер завяршаюць.

«З 1 жніўня 16 дывізія будзе адказваць за ахову польска-беларускай мяжы ў рамах аперацыі «Бяспечнае Падляшша”. Яна возьме на сябе кіраўніцтва аперацыяй», — перадае сайт Міністэрства абароны Польшчы словы Уладзіслава Касіняк-Камыша, якія прагучалі падчас сустрэчы з вайскоўцамі новастворанай брыгады.
Як адзначае Міністэрства абароны, фарміраванне 16-й матарызаванай брыгады ў складзе 16-й механізаванай дывізіі пачалося вясной 2024 года, і за 11 месяцаў на службу ў яе шэрагах прыйшлі больш за 600 вайскоўцаў. Брыгада дыслакуецца ў Залусках каля Нідзіцы на паўночным усходзе Польшчы.
Пасля поўнага фармавання 16-я матарызаваная брыгада стане найбуйнейшым вайсковым падраздзяленнем у гэтым рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя






