BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы створаць Цэнтры інтэграцыі замежнікаў

У розных рэгіёнах Польшчы створаць 49 Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў. Яны з’яўляюцца часткай новай міграцыйнай палітыкі польскага ўраду і павінны стаць адным з інструментаў інтэграцыі імігрантаў у польскае грамадства.

Fot. Tomasz Pietrzyk / Agencja Wyborcza.pl

Новая міграцыйная стратэгія, сярод іншага, датычыць «прынцыпаў уключэння і інтэграцыі імігрантаў у польскае грамадства, Для гэтага ў прыватнасці плануецца стварыць у розных рэгіёнах Польшчы 49 Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў, якія ў асноўным адрасаваныя грамадзянам Украіны і Беларусі, піша INFOR.

Пакуль няма падрабязнасцяў адносна таго, дзе яны будуць створаныя.