BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы створаць мурал, прысвечаны Марфе Рабковай, Алесю Бяляцкаму і Анджэю Пачобуту

У Польшчы будзе створаны мурал, прысвечаны праваабаронцам Марфе Рабковай і Алесю Бяляцкаму, а таксама журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту. Пра гэта расказалі ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.

Ствараць мурал будуць польскія мастакі пры ўдзеле беларуска-польскай культурнай супольнасці. Праект абмяркоўвалі на сустрэчы прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык з віцэ-дырэктарам Amnesty International Polska Ганнай Кулікоўскай.

Коўшык расказала, што твор плануюць размясціць на месцы, дзе цяпер знаходзіцца мурал, прысвечаны беларускаму Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму. Падчас працы над новы муралам будуць праходзіць мерапрыемствы, дзе будзе падымацца пытанне правоў чалавека ў Беларусі.