У Лодзінскім ваяводстве Польшчы здарылася аварыя з пасажырскім аўтобусам з Беларусі. Ёсць пацярпелыя.

Як паведамляе у Фэйсбук Alarmowy Łowicz, каля 01:45 на 382-м кіламетры аўтамагістралі А2 у напрамку Познані, каля вёскі Каленіцэ Ловіцкага павету, аўтобус з 11 замежнікамі выехаў на аварыйную паласу, прабіў шлагбаум і ўпаў на бок.
Пяцёра асобаў атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў шпіталь. На месца здарэння выехалі ратаўнікі. Праз аварыю быў часткова перакрыты рух на трасе.
На здымках з месца аварыі відаць, што аўтобус ехаў маршрутам Гомель – Вроцлаў.






