BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы трэці дзень шукаюць аб’ект, які заляцеў з Украіны

У сераду раніцай пачаліся трэція суткі пошуку расейскага авіяаб’екта, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы і знік з радараў у раёне гміны Тышаўцы (Люблінскае ваяв.), паведамляе pap.pl.

Fot. PAP/Wojtek Jargiło

Жаўнеры WOT абшукваюць мясцовасць, у тым ліку: у гміне Лабунье ў павеце Замосце. Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання відаў узброеных сіл (DORSZ) падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі паведаміў PAP, што пошукі аб’екта будуць працягнуты ў сераду як з зямлі, так і з паветра. Таксама плануецца коннае патруляванне, а таксама выкарыстанне верталётаў і беспілотных лятальных апаратаў FlyEye.

«Сёння была вызначана зона пошуку на захад ад мястэчка Воліца Сняціцкая (Замошскі павет). У асноўным мы правяраем незаселеныя тэрыторыі, такія як лясы, лугі і палі. Раён быў абраны па запісах радара і магчымай траекторыі палёту аб’екта. Ніякіх сігналаў ад сведкаў здарэння ў нас пакуль няма», — растлумачыў прэс-сакратар.

Вайскоўцы не выключаюць, што аб’ект мог не ўпасці ў Польшчы, а паляцець далей або павярнуць назад, але радыёлакацыйныя сістэмы не змаглі гэтага зафіксаваць.