Прэзідэнт Анджэй Дуда ў чацвер падпісаў акт аб заснаванні Нацыянальнага дня памяці жаўнераў Арміі Краёвай. Свята будзе адзначацца 14 лютага, у гадавіну пераўтварэння Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёвую.

“Гэта свята важнае. Яно ахоплівае ўвесь спектр і выказвае пашану ўсім удзельнікам гэтай барацьбы”, – адзначыў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што яно ўшаноўвае памяць жаўнераў Арміі Краёвай, якія «падпольна змагаліся пад нямецкай акупацыяй за аднаўленне незалежнасці, за свабодную і суверэнную Польшчу».
Анджэй Дуда таксама нагадаў, што Армія Краёвая была самай вялікай падпольнай арміяй у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. «Яна таксама была элементам усёй падпольнай структуры Польскай падпольнай дзяржавы», — дадаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wikipedia.org






