BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы ўзмацнілі кантроль за выдачай “карты паляка”


Сёлета Польшча аформіла амаль 9 тысяч «карт паляка» для беларусаў, паведамляе польскае Міністэрства замежных спраў.

«Карта паляка» пацвярджае культурную і роднасную сувязь з Польшчай, даючы права на нацыянальную візу, працу без дадатковых дазволаў і спрошчаны шлях да атрымання грамадзянства. Каб атрымаць «карту», трэба даказаць польскія карані — роднасць з палякамі ў сям’і або польскае грамадзянства продкаў. Разам з тым улады Польшчы ўзмацнілі кантроль за выдачай дакументаў праз выпадкі махлярства.

Сёлета больш за 1800 чалавек страцілі «карты паляка». Паводле звестак, дакумент маюць больш за 160 тысяч беларусаў, а агулам выдадзена больш за 206 тысяч такіх карт. У Беларусі ўлады працягваюць пераследаваць ўладальнікаў «карт паляка».