BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы вырасла колькасць замежных зняволеных

У Польшчы расце колькасць замежных зняволеных, піша Rzeczpospolita. У параўнанні з 2020 годам яна вырасла ўдвая. Калі ў снежні 2020 года ў турмах утрымлівалася 1267 замежнікаў, то цяпер — 2407 чалавек. Большую частку з іх складаюць украінцы — 1261 і грузіны — 330. Беларусы трапілі на трэцяе месца (146).

Большасць замежнікаў, адзначае выданне, апынулася ў зняволенні за ўчыненыя ДТЗ, рабаванні, бойкі і забойствы. У Польшчы мяркуюць, што рост колькасці злачынстваў сярод замежнікаў звязаны з іх сацыяльным статусам. Калі раней у краіну пераязджалі свядома больш забяспечаныя людзі, то для многіх цяперашніх мігрантаў пераезд быў вымушаным. Ім “цяжка арыентавацца ў новай рэальнасці”, адзначае польскі крымінолаг Брунон Холыст. Многія з гэтых людзей не спраўляюцца. Таму некаторыя пачынаюць здзяйсняць злачынствы.

Былы кіраўнік польскай пенітэнцыярнай сістэмы Павел Мачыдлоўскі адзначае, што асуджаныя аддаюць перавагу адбываць пакаранне ў Польшчы, чым у сябе на радзіме. 

Нагадаем, станам на травень 2024 года дазвол на пражыванне ў Польшчы мелі больш за 131 тысяча беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя