BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы зафіксавана 13 правапарушэнняў падчас выбараў у Еўрапарламент

У Польшчы працягваецца галасаванне на выбарах у Еўрапарламент
Палякі абяруць 53 еўрадэпутаты з 1019 кандыдатаў. Перадвыбарчая цішыня доўжыцца да заканчэння галасавання ў 21.00. У гэты час нельга праводзіць выбарчую агітацыю, склікаць сходы, арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі, выступаць з прамовамі і распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы.

На выбарчы ўчастак неабходна ўзяць з сабой пасведчанне асобы. Дакумент дазволіць знайсці выбаршчыка ў спісе і дапусціць яго да галасавання. Выбарчае права ў Польшчы маюць амаль 29 мільёнаў чалавек

Жыхары рэгіёну галасуюць за кандыдатаў, зарэгістраваных у акрузе № 3, якая ахоплівае Падляшскае і Вармінска-Мазурскае ваяводствы.
Падчас выбараў зафіксавана 13 правапарушэнняў – 5 звязаныя са знішчэннем або вывешваннем перадвыбарчых плакатаў у грамадскіх месцах, 8 правапарушэнняў звязаныя з парушэннем выбарчай цішыні.