BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы затрымалі беларуску, якая даносіла КДБ на беларускую дыяспару

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць КДБ. Жанчыну затрымалі 20 снежня, піша Reform.by.

Па версіі ABW, на працягу некалькіх месяцаў яна перадавала КДБ інфармацыю аб беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама арганізацыях, якія аб’ядноўваюць грамадзян Польшчы беларускага паходжання і грамадзян Беларусі, якія прыехалі ў краіну.

Былі праведзеныя ператрусы, допыты сведак, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах. Падазраванай выстаўлена абвінавачванне ў шпіянажы. Акруговы суд Варшавы санкцыянаваў арышт жанчыны на тры месяцы.

Расследаванне справы вядзе аддзяленне ABW у Беластоку пад кантролем Мазавецкага аддзялення ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.