Праблемы з легалізацыяй беларусаў у Польшчы. Amnesty International Polska працягвае збор подпісаў пад зваротам да польскіх уладаў з заклікам дапамагчы беларусам:
«Польшча здаецца бяспечнай гаванню, але гэта толькі павярхоўна: людзі з Беларусі апынуліся ў пастцы заганнага кола бюракратыі, дзе лягчэй атрымаць пашпарт для сабакі, чым дакументы для дзіцяці. Без дакументаў яны не могуць хадзіць у школу, звяртацца да лекара, легальна працаваць або здымаць кватэру. Яны не могуць купіць квіткі на цягнік анлайн або ажаніцца са сваімі блізкімі. У іх няма гарантаванай прававой, сацыяльнай або эканамічнай бяспекі».
Праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам да Міністра ўнутраных спраў і Адміністрацыі на сайце www.amnesty.org.pl.
Беларускае Радыё Рацыя






