У Польшчы змяніліся правілы падачы заяў на часовы ДНЖ. З 1 снежня 2025 года дакументы на часовы ДНЖ у Польшчы трэба будзе падаваць на бланку новага ўзору.

Змяніліся таксама патрабаванні да дадаткаў і фатаграфій, піша Most. Новыя фармуляры заявы і дадаткаў зацверджаныя пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 25 лістапада 2025 года. Яны прыводзяцца проста ў тэксце пастановы.
Яны не тычацца тых, хто атрымлівае часовы ДНЖ па міжнароднай абароне. Новыя правілы тычацца ўсіх, хто падае заявы з 1 снежня. Тыя, хто падаў іх раней, не павінны іх перапісваць






