Польскі Сейм ухваліў новы закон, які звязвае выплаты па праграме «800+» для замежнікаў з іх працоўнай актыўнасцю і навучаннем дзяцей у польскіх школах.

Цяпер бежанцы павінны мець працу і зарабляць не менш за 50% ад мінімальнай зарплаты (у 2025 годзе — 2333 злотыя). Калі чалавек не працаваў у пэўным месяцы, выплата аўтаматычна прыпыняецца.
У той жа час уведзены выключэнні для асоб з інваліднасцю. Закон патрабуе, каб усе атрымальнікі мелі нумар PESEL, а іх працоўная дзейнасць правяралася штомесяц. Акрамя таго, уводзяцца абмежаванні на частку медыцынскіх паслуг для дарослых грамадзян Украіны. Аднак тэрмін іх легальнага знаходжання ў Польшчы падоўжаны да 4 сакавіка 2026 года.
Праграма «800+» прадугледжвае штомесячную дапамогу памерам 800 злотых на дзіця да 18 гадоў. Прэзідэнт Караль Наўроцкі раней наклаў вета на папярэднюю версію закона, падкрэсліўшы, што выплаты павінны атрымліваць толькі тыя, хто працуе.
Беларускае Радыё Рацыя






