BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У польскай сістэме сацстрахавання зарэгістравана больш за 135 тысяч беларусаў

У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец лістапада 2024 года было зарэгістравана 135 тысяч 700 грамадзян Беларусі. Такія дадзеныя змяшчаюцца ў статыстыцы ўпраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS).

Fot. Wikimedia/Rakoon

У параўнанні з чэрвенем колькасць нашых суайчыннікаў, зарэгістраваных у польскай сістэме сацстрахавання, вырасла на 1,7 тыс. чалавек, а з пачатку года – на 6,7 тыс.

Усяго ж у польскай сістэме сацстраху налічваецца крыху больш за 1,2 млн замежнікаў. Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, з’яўляюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана 794 тысяч чалавек. Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе – у грамадзян Грузіі – амаль 27 тысяч чалавек.