BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю зноў ляцелі камяні

Фота: x.com/Straz_Graniczna

За мінулыя выходныя (28-30 чэрвеня) польскія памежнікі зафіксавалі больш за 160 спроб нелегальна перасячы беларуска-польскую мяжу. Пры гэтым некаторыя мігранты кідалі ў польскія патрулі камяні. У Памежнай службе Польшчы адзначылі, што за дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі пяць чалавек.

Адзначым, што ў апошнія месяцы, паводле ацэнкі польскіх уладаў, сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы абвастрылася. У канцы траўня на мяжы быў паранены польскі вайсковец — яго ўдарыў мігрант нажом, прывязаным да палкі. Пазней жаўнер памёр.

Польскія ўлады вярнулі буферную зону ля мяжы і нарасцілі сілавую прысутнасць. У пачатку чэрвеня намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык казаў, што колькасць мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць у Польшчу, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам удвая. Змяніліся і самі мігранты, яны сталі больш агрэсіўнымі.