BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У польскім грамадстве змянілася стаўленне да замежнікаў”

Дзмітрый Белагорцаў пакінуў Беларусь у 2010 годзе, з 2014 ваяваў за Украіну, у 2017 прыехаў у Варшаву і з тых часоў жыве тут.

Дзмітрый Белагорцаў
Дзмітрый Белагорцаў

Беларусь наведаць не можа – за плячыма крымінальная справа за Украіну, гаворыць Дзмітрый Белагорцаў:

-Я не быў 16 гадоў у Беларусі. На мяне завялі крымінальныя справы. У 2014 годзе ваяваў за Украіну дабраахвотнікам, але пры гэтым я не быў у Беларусі з 2010 года, і самы страшны злачынца, які толькі ёсць.

Па словах Дзмітрыя, дарога дадому для яго закрыта, пакуль будзе рэжым. У Польшчы мае сталы побыт, хацеў бы мець грамадзянства, але з гэтым зараз стала цяжка. І прычыну бачыць у беларусах, якія прыехалі ў 20-м годзе:

-У польскім грамадстве змянілася стаўленне да замежнікаў. Нашыя людзі і іншыя замежнікі вельмі непрыгожа сябе паводзілі. І гэта змяніла стаўленне палякаў у горшы бок. Вы ж кожны месяц чытаеце: затрымана столькі беларусаў за нелегальную працу, за гандаль наркотыкамі, людзі неправамерна выпісваюць сабе дапамогу, падманваюць улады.

Паводле Дзмітрыя Белагорцава, калі тыя беларусы, якія не прывыклі жыць па законах, не адумаюцца, то трэба чакаць толькі горшага для ўсіх, каму Польшча дала прытулак.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя