У польскім горадзе Познань працягваюць сваю працу Тэатральныя майстэрні для дзяцей і дарослых. Арганізатары – прадстаўнікі беларускай дыяспары.

У планах – дакументальная пастаноўка пра эміграцыю, – распавяла адная з заснавальніц Валянціна Мароз:
-Як і працавалі – адзін раз на тыдзень. У нас чатыры групы: маленькія дзеці, падлеткі і дарослыя. Так мы і працуем. Тэатр – гэта не хуткая праца, таму мы штосьці зробім напрыканцы сезона.
Запісацца ў Тэатральныя майстэрні можна, напрыклад, праз профіль у інстаграм @tema.teatralnyja_majsterni.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






