BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Познані працуе Беларускі размоўны клуб

Прэзентацыя кніг, размоўны клуб, сумеснае адзначэнне Купалля і ўдзел у лакальных мерапрыемствах беларусаў у Познані, правядзенне кніжнага клуба. На такія падзеі багатае жыццё Беларускага размоўнага клуба.

Распавядае адна з галоўных арганізатараў спадарыня Юлія:

– Беларускі размоўны клуб існуе ў Познані ўжо тры гады. Першапачатковая наша мэта была аб’яднаць беларусаў, якія хочуць размаўляць па-беларуску. Даць ім такую магчымасць, знайсці аднадумцаў, знайсці, з кім можна размаўляць у першую чаргу, практыкавацца. І перарасло гэта ў крыху больш разгорнуты фармат. Цяпер мы маем больш розных ініцыятываў у рамках клуба і закрываем больш цікавостак для нашага таварыства.

Суразмоўца падагульніла, што ў ліпені клуб хутчэй за ўсё будзе сыходзіць у адпачынак і сустрэнецца зноў на пачатку восені.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ілюстрацыйны здымак з адкрытых крыніц