BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пракуратуру Бельска накіраваны зварот пра запалохванне фермера

Дэпутат Ceйму ад Суверэннай Польшчы Себасцьян Лукашэвіч падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку паведаміў, што накіраваў заяву ў пракуратуру Бельскага Падляшскага па справе Міхала Каладзейчака. Лукашэвіч сцвярджае, што віцэ-міністр сельскай гаспадаркі нібыта запалохваў фермера з Падляшша:

– Як вядома, фермеры пратэставалі ва ўсёй краіне ў мінулую пятніцу. Будуць пратэставаць кожную пятніцу. Адной з асобаў, якая заахвочвае да пратэсту была Юліта Альшэўска з Альшэва, што ў гміне Браньск у Падляшскім ваяводстве. Спадарыня Юліта змясціла ў сваіх сацсетках ролік, які пазней знік, быў выдалены. Як стала вядома, прычынай выдалення сталі пагрозы, якія спадарыня Юліта атрымала.

Вядома, што Каладзейчак назваў абвінавачванні ў свой бой паклёпам і заявіў, што будзе абскарджваць яго ў судзе. Пры гэтым ужо ў гэтую пятніцу па ўсёй Польшчы, у тым ліку і Беластоку, пройдзе другая хваля маніфестацый ў межах усеагульнага страйку фермераў.

Беларускае Радыё Рацыя