У Празе зноў пашкодзілі помнік Францішку Скарыну. З рукі першадрукара і асветніка знікла пяро, паведамляе Радыё Свабода. Гэта трэці такі выпадак з помнікам у пражскіх Градчанах. Раней паліцыя распачынала справы, але зламыснікаў не знаходзіла.

Архіўны калаж «Радыё Свабода»
Актывіст беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка кажа, што пяро аднаўлялася каля сямі гадоў таму. Тады вырашылі яго зрабіць з цвёрдага пластыка, а не металу. Прычым вырабілі некалькі пёраў, з запасам. “Цяпер мы вырашылі не звяртацца ў паліцыю, а аднаўляць. Можна гэта разглядаць як правакацыю або хуліганства…”, — адзначае Цімошчанка.
Помнік Скарыну быў усталяваны ў Празе ў 1996 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя