BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У раёне ЗАЭС устанавілі часовае лакальнае перамір’е

У раёне Запарожскай атамнай электрастанцыі ўстанавілі часовае лакальнае перамір’е паміж Расеяй і Украінай. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі.

Фота: Укрінформ

Бакі дамовіліся аб прыпыненні баявых дзеянняў у гэтым сектары на некалькі дзён. Галоўная мэта паўзы — даць магчымасць аварыйным брыгадам правесці тэрміновы рамонт ліній электраперадач.

Вядома, што падчас спынення агню павінны аднавіць перадачу электраэнергіі паміж размеркавальнымі падстанцыямі ЗАЭС і Запарожскай цеплаэлектрастанцыі.