BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі абвясцілі ў вышук Вадзіма Пракоп’ева і Валера Сахашчыка

Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС Расеі шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармавання «Пагоня«, якое рыхтавала баевікоў», – Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Гэта вынікае з базы вышуку МУС Расеі.

Фота: “Вясна”

Вадзім Пракопʼеў – палітык, грамадскі дзеяч, сябра Каардынацыйнай Рады. У мінулым бізнесовец, рэстаратар.

Валер Сахашчык у мінулым быў камандзірам 38-й дэсантнай брыгады ў Берасці. Падпалкоўнік паветрана-дэсантных войскаў. Потым шмат гадоў займаўся бізнесам у Польшчы. У 2022 годзе ён стаў прадстаўніком Пераходнага кабінету Святланы Ціханоўскай па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі.

Ідэйнымі натхняльнікамі стварэння палка «Пагоня» былі Вадзім Пракоп’еў і Валер Сахашчык. Полк – гэта выключна намінальная назва. «Пагоня» вядомая грунтоўнай падрыхтоўкай добраахвотнікаў, якая адбываецца і ва Украіне, і ў Еўразвязе.