BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі заблакуюць сайты больш 80 замежных СМІ, у тым ліку найбуйнейшых еўрапейскіх

У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаванне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 еўрапейскага выдання, У знешнепалітычным ведамстве РФ заявілі, што рашэнне стала «крокам у адказ» на дзеянні Рады Еўразвязу, які 24 чэрвеня прыняў рашэнне аб блакіроўцы на тэрыторыі ЕЗ сайтаў чатырох расейскіх СМІ: Voice of Europe, дзяржагенцтва РІА «Новости», а таксама «Известий» і «Российской газеты». 

Фото: Yaghobzadeh Alfred/ABACA/picture alliance

Пад блакаванне ў Расеі падпадуць сайты выданняў з 25 краін ЕЗ, у тым ліку Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Італіі, Чэхіі, Швецыі, Польшчы і Фінляндыі, Мальты, Ірландыі, а таксама агульнаеўрапейскіх СМІ. Ад AFP да Spiegel і El País.

«У выпадку, калі абмежаванні адносна расейскіх СМІ будуць знятыя, расейскі бок таксама перагледзіць сваё рашэнне адносна згаданых мэдыяаператараў», – заявілі ў МЗС РФ.