BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі загарэўся чарговы беларускі МАЗ

На гэты раз вызначыўся аўтобус з Салехарда (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга). Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 красавіка.

Па словах пасажыраў, у салоне запахла гарам, вадзіцель спыніўся і ўсіх высадзіў. Узгаранне ліквідавалі, пацярпелых няма. Мяркуючы па відэа, у МАЗа задымілася кола. Да прыезду пажарных інспектары ДПС закідвалі яго снегам.

Гэта ўжо чарговае  здарэнне з аўтобусам вытворчасці Менскага аўтамабільнага завода, якія пастаўляюцца ў Расею. Падобныя выпадкі з узгараннямі былі таксама ў Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах. Паводле экспертаў, праблема палягае ў тым, што з прычыны санкцый беларускі вытворца пачаў выкарыстоўваць замест імпартных частак – аналагі, якія менш якасныя і прыводзяць да паломак.