Вербаванне добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне вядзецца рэкорднымі тэмпамі. Статыстыка крэдытных канікулаў адлюстроўвае колькасць людзей, якім адтэрмінавалі тэрмін выплаты крэдыту.

Толькі з ліпеня па верасень 2024 году банкі за тры месяцы аформілі 54,2 тысячы новых крэдытных канікулаў для ўдзельнікаў ўварвання ва Украіну (уключаючы кантрактнікаў і мабілізаваных), гэта значыць амаль удвая больш, чым за аналагічны пэрыяд 2023 году. Тэмпы вербавання ў расейскае войска выраслі ў 2024 годзе. Для гэтага ў рэгіёнах павысілі памеры аднаразовай выплаты. Цяпер максімальны памер аднаразовых выплат перавышае тры мільёны расейскіх рублёў (каля 30 тысяч даляраў ЗША). Паводле ацэнкі амерыканскай выведкі, якую прыводзіць The New York Times, у расейскае войска для вайны з Украінай штомесяц вербуюць 25-30 тысяч чалавек.