Улады Белгарадскай вобласці могуць даць жыхарам Белгарада магчымасць эвакуявацца ў больш бяспечныя раёны. Аб гэтым заявіў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Ён параіў жадаючым звяртацца ў яго прыёмную ці ў прыёмную мэра Белгарада Валянціна Дзямідава, ці на гарачыя тэлефоны экстраных службаў. Па словах Гладкова, жыхарам у той жа дзень дапамогуць часова пераехаць у пункты часовага размяшчэння ў гарадах Стары Аскол і Губкін.

Белгарад і вобласць у апошні тыдзень падвяргаюцца абстрэлам. У выніку ракетнага ўдару 30 снежня загінулі 25 чалавек, больш за 100 пацярпелі. З таго моманту абстрэлы рэгіёна адбываюцца практычна штодзень. Атака на Белгарад адбылася пасля масіраванага абстрэлу расейскімі войскамі Ўкраіны 29 сьнежня. Тады загінулі каля 40 цывільных жыхароў у розных рэгіёнах краіны.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў удары па Белгарадзе тэрарыстычным актам. Украінскія вайскоўцы абстрэлы тэрыторыі РФ звычайна не каментуюць.





