Як і штогод цягам двух дзён будзе перш за ўсё гучаць беларуская і польская музыка. Фестываль адметны тым, што адбываецца спантанна, заснаваны на сяброўскіх кантактах, таму нават самыя арганізатары незаўсёды добра знаюць дэталі праграмы.

Януш Гаврылюк падкрэслівае, што элітарнасць PREKUPALLE ў яго анархісцкім характары.
– Хто хоча, няхай даведваецца. Думаю, калі піярыць, то тут была б другая «Тутака». Але нам гэта не патрэбна. Тады б чараўніцтва гэтага месца згіне. Мы прынцыпова не шукаем гранты, моцна не піярым. Таму – як атрымаецца, таму наш лозунг: «Найгоршы фестываль у свеце». І мы да нічога не абавязаны. І калі штосьці не выйдзе, ты мы скажам: мы найгоршы фестываль у свеце. А ён, аказваецца, вельмі прыемны.
Сёлета на фестывалі выступяць KurvaDziki, “Голая Манашка”, Алесь Дзянісаў, CRC ды іншыя вядомыя рок-музыкі.
Фестываль PREKUPALLE адбываецца з 2021 года і з самага пачатку праходзіць дзякуючы падтрымцы людзей, якім падабаецца канцэпцыя «Рэспублікі Біндзюга».
Цалкам матэрыял:





















Беларускае Радыё Рацыя






