BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Роўне аддалі даніну памяці Міраслава Лазоўскага

4 ліпеня ў Нацыянальным універсітэце воднай гаспадаркі і прыродакарыстання ў горадзе Роўна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы». Асобна прысутныя ўзгадалі заснавальніка «Белага легіёну», загінулага ў баі за Украіну, Міраслава Лазоўскага.

Кажа дырэктар фонда Аляксей Францкевіч:

– Было шмат людзей, якія выступілі з вітальным словам – намеснік мэра, былі пляменнікі Міраслава Лазоўскага. У Роўне перайменавана 2 вуліцы – адна носіць імя Кастуся Каліноўскага, іншая – Міраслава Лазоўскага. Яны прынеслі з сабой узнагароды, якія ён атрымаў яшчэ пры жыцці. У першую чаргу ён аддаў сваё жыццё за вольную незалежную Беларусь, за будучыню ўсіх беларусаў.

Таксама Аляксей Францкевіч паведаміў пра перайменаванне адной з вуліц Канатопа ва Украіне ў гонар беларускага Героя Івана Марчука з пазыўным Брэст, які аддаў сваё жыццё за Беларусь і Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя