BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рызе з’явіцца сквер імя Францішка Скарыны

У Рызе з’явіцца сквер імя Францыска Скарыны. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29-га лістапада Гараской думай Рыгі, якая і зхваліла праект размяшчэння сквера.

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2023-11-29_06-28-20-778x1024.jpg

Кажа прадстаўнік аб’яднання беларусаў Латвіі «Суполка» Дзяніс Давыдаў:

-Гэтая ініцыятыва нарадзілася дастаткова даўно. Спачатку ў 2017 годзе з прапановай назваць вуліцу імем беларускага першаасветніка. Добрай нагодай падтрымкі гэтай ініцыятывы з’явіўся візіт Алёны Коўшык і сустрэча ў мэрыі вясною гэтага года. Нам прапанавалі дакладны варынт, дзе будзе размяшчацца сквер. І прапанавалі яго ўхваліць.

Знакавае для беларусаў месца  з’явіцца ў Рызе паводле планаў у першай палове 2024 года. Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву ўжо адобрыў Камітэт па развіцці горада Рыгі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Дзяніса Давыдава