Мужчына спрабаваў увезці ў Літву амаль 42 тысячы пачак кантрабандных цыгарэт, кошт якіх складае больш за 217 тысяч еўра.

Аўтамабіль і нелегальныя тытунёвыя вырабы былі затрыманыя, распачата дасудовае расследаванне паводле факту кантрабанды. Кіроўцу прызначылі меру стрымання — канфіскацыю дакументаў і падпіску аб нявыездзе.






