Актывісты акцыі «Ультыматум» у дзень бязвыбараў у Беларусі правялі онлайн-мемныя выбары паміж Лукашэнкам-прусам і шпіцам BelDoge – лічбавым персанажам-сабачкай.

Сатырычныя выбары прайшлі на плошчы Жалезнай брамы, дзе ў выходны дзень шмат народу, кажа адзін з арганізатараў акцыі Руслан Хазін:
– 26 лютага ў Беларусі адбылася чарговая імітацыя выбараў на пасаду прэзідэнта. Легітымнымі іх назваць нельга толькі па той прычыне, што значная частка насельніцтва, па некаторых ацэнках да 20 адсоткаў з ліку выбаршчыкаў, пазбаўлены свайго канстытуцыйнага права ўдзельнічаць у выбарах у якасці і кандыдатаў, і выбаршчыкаў. Супрацьзаконным указам чалавека, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі тэрыторыі Беларусі, пазбаўлены права галасаваць і тым самым праяўляць сваё волевыяўленне. Таму нашай групай было вырашана правесці акцыю-мем па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з двух кандыдатаў.
Паводле Руслана Хазіна, у Варшаве пры свабодным волевыяўленні людзей BelDogе набраў каля 98 адсоткаў (149 галасоў), Лукашэнка-прусак – 0.65 адсоткаў – 1 голас, у Кёльне шпіц атрымаў аглушальную перамогу, 100 адсоткаў, пры поўным пройгрышы Лукашэнкі – прусака.













Беларускае Радыё Рацыя






