BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Шчорсах прадаюць былую бібліятэку Храптовічаў

У Шчорсах прадаюць былую бібліятэку Храптовічаў — раней у ёй працаваў Адам Міцкевіч. Былую бібліятэку аднеслі ў катэгорыю будынкаў невызначанага прызначэння. У флігелі, які прадаюць, няма водазабеспячэння, ацяплення, электрычнасці і каналізацыі. Ён ужо шмат гадоў стаіць закінуты. Яшчэ ў 2019 годзе пракуратура па выніках праверкі паведамляла, што мясцовыя ўлады нічога не робяць для захавання помніка архітэктуры.

Пакуль флігель знаходзіцца на балансе аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама. Цана, за які прадаюць будынак, невядома, піша hrodna.life.

У канцы XVIII стагоддзя апошні канцлер ВКЛ Іаахім Храптовіч сабраў вялікую бібліятэку з заходнееўрапейскіх і польскіх выданняў XV — XVIII стагоддзяў. Была ў бібліятэцы і калекцыя старажытных мапаў. У 1913 годзе выданні перавезлі ў Кіеў на часовае захаванне. Больш у Шчорсы кнігі не вярнуліся.

Беларускае Радыё Рацыя