BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Сейме разгледзяць закон аб кампенсанцыях ахвярам злачынстваў, здзейсненых у 1945 –1946 гады

Праект закона «Аб кампенсацыях ахвярам і сем’ям ахвяраў злачынстваў здзейсненых на фоне нацыянальнай, рэлігійнай ці расавай прыналежнасці ў гадах 1945 –1946» трапіць на галасаванне ў Сейме Польшчы на найбліжэйшым паседжанні.

Паведаміў 29 студзеня ў Залешанах Маршалак Сейму Уладзімеж Чажасты:

– Праект закона будзе разгледжаны на бліжэйшым паседжанні Сейму. Пабачыце хто за яго будзе галасаваць. Калі будзе большасць галасоў, то закон пойдзе да прэзідэнта. І тут зноў пытанне: падпіша прэзідэнт, ці не.

Праект закона прадугледжвае між іншым аднаразовую кампенсацыю сем’ям ахвяраў у памеры 50 тысяч злотых. Калі Сейм зацведзіць праект, яго павінен яшчэ падпісаць прэзідэнт Польшчы.

Беларукае Радыё Рацыя