Паводле апошняй інфармацыі, колькасць загінулых у пятнічнай атацы Расеі на некалькі рэгіёнаў Украіны вырасла да 39 чалавек. Пацярпелі больш за 100. У Запарожжы працягваецца дзень жалобы – учора ад расейскіх ракет загінулі 9 чалавек. Аналагічныя рашэнні абвясцілі ўлады Адэсы і горада Днепр. У выніку выбухаў там таксама загінулі мірныя жыхары.

Колькасць загінулых працягвае расці. Сёння кіеўскія ўлады заявілі, што з-пад завалаў выцягнуты яшчэ целы. Усяго ў выніку ўчорашніх атака загінулі 13 жыхароў украінскай сталіцы.
Расейцы атакавалі таксама і іншыя ўкраінскія гарады, у тым ліку на Львоў і Адэсу. Там таксама ёсць загінулыя і параненыя. Паводле ацэнак, гэта была найбуйнейшая расейская атака з пачатку вайны па колькасці выпушчаных ракет і беспілотнікаў..