11-га жніўня ў беластоцкай былой сінагозе Цытронаў пройдзе куратарская экскурсія па часовай выставе «Паўстанка з Беластоцкага гета». У цэнтры ўвагі – забыты праект скульптурнай групы аўтарства Людмілы Стэхновай.
Кажа куратарка выставы, загадчыца навукова-даследчага аддзела Галерэі імя Слендзінскіх Марта Пятрушка:
–Яшчэ год таму ніхто ў Беластоку абсалютна не спадзяваўся, што існуе такі твор мастацтва, які ўшаноўвае памяць паўстання ў Беластоцкім гета. І гэты твор спачываў, забыты, у аддаленых музейных сховішчах.
Наведвальнікі экскурсіі «Паўстанка з Беластоцкага гета» даведаюцца абставіны стварэння і адкрыцця скульптуры. Прызы ў выглядзе каталога выставы атрымаюць тыя, хто першым запішацца на экскурсію. Пачатак а 12-й, 11-га жніўня, па адрасе Waryńskiego 24a. Уваход вольны.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара