BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Слесіне адкрылася міжнародная канферэнцыя пра мігрантаў з Беларусі і Украіны

У горадзе Слесін пад эгідай Міністэрства навукі і адукацыі ў Польшчы адкрылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема».

Кажа суарганізатар, прадстаўніца “Беларускай акадэміі”, прафесар Святлана Куль-Сяльверстава:

– У нас міжнародная канферэнцыя. Ёсць прадстаўнікі з Беларусі, Украіны, Літвы. Прыехалі калегі са Славакіі. Канешне, у цэнтры дзве праблемы: беларуская і ўкраінская міграцыя. Грамадская арганізацыя «Вокны на Усход», наша беластоцкая, раскажа, як яны працуюць з мігрантамі. Чакаем Паўла Латушку. У нас ёсць прадстаўнік Офіса Ціханоўскай па адукацыі, прыехала Таццяна Шчытцова. Ёсць прадстаўнік «Кадравага рэзерву». Зацікаўленасць дэмсілаў гэтай канферэнцыі высокая.

На канферэнцыі цягам двух дзён будуць абмяркоўвацца тэмы, звязаныя з эканамічнымі і палітычнымі прычынамі эміграцыі з Беларусі і Украіны. У прыватнасці будзе закранута праблема міграцыі навукоўцаў і студэнтаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя