BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У сталіцы Падляшша пачаліся 24-я Беластоцкія дні Заменгофа

Сёлетнія 24-я Беластоцкія дні Заменгофа пачаліся з прэзентацыі кнігі “Бой і Халакост Беластоцкага гета” Шымона Датнера.

Кніга была прадстаўлена ў двухмоўным выданні на польскай мове і эсперанта ў сценах Цэнтра імя Людвіка Заменгофа. Кажа навуковы рэдактар выдання Ева Рагалеўска:

– Гэта вельмі важная кніга не толькі для гісторыі Беластока, але і для габрэяў на свеце. Аўтар упершыню апісаў змаганне і паўстанне ў Беластоцкім гета. Дагэтуль гэта кніга з’яўляецца кампендыюмам ведаў пра гэта. Гэта кніга была напісана ў снежні 1945, калі аўтар яшчэ не ведаў усяго, што адбывалася. Цяпер мы больш ведаем пра тое, што адбывалася ў Беластоцкім гета.

Вядома, што радныя горада Беластока ў межах сёлетняга святкавання 80-годдзя паўстання ў Беластоцкім гета прынялі пастанову аб наданні прозвішча гісторыка тых падзей вуліцы, якая знаходзіцца ў раёне Багноўка ў Беластоку. Гэтая вуліца будзе насіць імя Шымона Датнера.

Праграма 24-х Беластоцкіх дзён Заменгофа.

Беларускае Радыё Рацыя