“Навакорніна. Вёска ля вытокаў Локніцы“ – такі загаловак мае новая кніга, выдадзеная Аб’яднаннем “Музей Малой Бацькаўшчыны” у Студзіводах. У бліжэйшую нядзелю у музеі ў Студзіводах адбудзецца сустрэча з яе аўтарам – прафесарам Аляксандрам Кірылюком.
Пра адметнасць выдання кажа рэдактар і выдавец кнігі – Дарафей Фіёнік:
-Аўтарам кнігі з’яўляецца Аляксандр Кірылюк – прафесар Беластоцкай палітэхнікі. Патрабаванні да гэтай кнігі былі даволі высокімі. Праца над ёй вымагала скрупулёзнасці, дакладнасці вялікай. У ёй вельмі многа здымкаў, унікальных. Яны ўнікальныя таму, што не маглі паўстаць у іншай мясцовасці такія ж здымкі.
Прэзентацыя кнігі прафесара Аляксандра Кірылюка “Навакорніна. Вёска ля вытокаў Локніцы “ адбудзецца ў рамках Школы падляшска-беларускіх гісторыка-культурных традыцый. Будзе яна прысвечаная памяці айца Рыгора Сасны, якому сёлета споўнілася б 85-гадоў. З дакладам “Айцец Рыгор Сасна як бібліёграф” выступіць доктар Гражына Харытонюк. Госцем сустрэчы будзе матушка Антаніна Троц-Сасна з сям’ёй.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю (14 красавіка) у музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Пачатак а 15-й гадзіне.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя