У пятніцу (02.08) у Студзіводах на Бельшчыне пачалася музычная імпрэза BARN+Field Festival. На працягу двух дзён на дзвюх сцэнах: адна ў стадоле, другая на полі побач з ёй, будзе гучаць мазаіка разнастайных музычных стыляў.
Праграма мерапрыемства 02-03.08 уключае шматлікія канцэрты як маладых, так і дасведчаных музыкаў. Яны будуць прадстаўляць творы ў жанрах індзі-рока, рэпу, фолка, спеўнай паэзіі і электронікі.
На сцэне мультыкультурнасць рэгіёна прадэманструюць калектывы нацыянальных меншасцей, якія паходзяць з розных культур, краін і традыцый.
Гэты фестываль арганізуюць маладыя прыхільнікі мясцовай музыкі. Маладыя арганізатары прасоўваюць жыццё ў гармоніі з прыродай, таму матэрыялы для сцэны і канструкцый на тэрыторыі фестывалю зроблены з перапрацаваных матэрыялаў.
Для самых маленькіх удзельнікаў фестывалю запланаваны шэраг анімацый і майстар-класаў рамёстваў (у тым ліку ганчарства, маляванне). Старэйшыя людзі без праблем знойдуць сабе занятак на (умоўна названай) Камернай Сцэне з джазавай музыкай.
Мерапрыемствы пачаліся сёння а 14-й гадзіне у Бельску Падляшскім па вуліцы Лясной 13. Мерапрыемства працягнецца 2 дні — пятніцу і суботу.
Арганізатары