У пятніцу і ў суботу 8 і 9 жніўня на ўскрайку Бельска-Падляшскага ў Студзіводах пройдзе другі фестываль Barn+Field. Фестываль, які спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць. Поле і клуню.

Гаворыць адзін з яго арганізатараў Ілля Фіёнік:
– Трэба спалучаць традыцыі і сучаснасць, бо калі хочацца, каб традыцыя жыла, то трэба яе падтрымліваць сучасным. Калі будзеш паказваць толькі традыцыі, гэта добра, але не пойдзе нікуды далей, тым больш да маладых людзей, якія хочуць бачыць больш уражанняў. Таму такое спалучэння. Клуня нібы нудны гаспадарчы будынак, у якім ляжыць збожжа ці іншыя рэчы, а таксама поле. Дзе як не на полі?
Фестываль Barn+Field стартуе сёння, 8 жніўня, а 15 гадзіне ў Бельску-Падляшскім пры вуліцы Сасновай.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






