BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Студзіводах другі раз прайшоў фестываль «Клуня і поле»

На ўскрайку Бельска-Падляшскага ў Студзіводах прайшоў моладзевы фестываль Barn+Field. Гэта фестываль, які спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць ды паказвае традыцыйную шматкультурнасць, чым славіцца Падляшша. Фестываль у гэтым годзе прайшоў толькі другі раз, але ўжо сабраў на галоўнай сцэне дзясяткі музыкаў і сотні гасцей не толькі з Падляшша, але і з усёй Польшчы. 

Падчас фестывалю «Клуня і поле».
Падчас фестывалю «Клуня і поле».

Гавораць  адзін з арганізатараў Ілля Фіёнік:

– Нам важна актываваць гэтую супольнасць рэгіёну, якая вельмі цікавая, каб людзі маглі кудысьці пайсці, выйсці з хаты, хоць на хвілінку, і ў любым узросце. Бо ёсць варштаты і для дзяцей, ёсць актыўнасці і для старэйшых, вядома, канцэрты і розныя разнастайнасці.

Фестываль сучаснай і традыцыйнай культуры Barn+Field праходзіць у Студзіводах на полі і каля клуні сям’і Фіёнікаў. А арганізацыяй яго займаецца суполка сяброў – музычны лэйбл з Бельска-Падляшскага Deep Drop Label пры падтрымцы мясцовых і ваяводскіх уладаў, а таксама прыватных мецэнатаў.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя