BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Супраслі інсцэніравалі бітву Студзеньскага паўстання

22-га сакавіка ў Супраслі на паляне Дубовік адбылася інсцэніроўка бітвы, прымеркаваная да гістарычнай гадавіны — 161-х угодкаў з дня пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, аднаго з лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года.

Каспер Каліноўскі

Удзельнік інсцэніроўкі Каспер Каліноўскі – сябра коннага гуртка гістарычнай рэканструкцыі “КРЭСЫ” – высока ацаніў удзел беларускіх калег:

– Супраца з беларускай групай пачалася з мінулага году. Мы вельмі цэнім гэтую супрацу з клубам “Invictus 1863”. Сябры гэтага клуба несамавіта заангажаваны ў сцэнар гэтай рэканструкцыі. Лічым, што гэтая супраца з беларускімі групамі, і не толькі з гэтай, будзе ўвесь час пашырацца.

Васіль Калач

Кіраўнік клуба “Invictus 1863” Васіль Калач, які прыняў удзел у інсцэніроўцы, якая завяршылася перамогай паўстанцаў, адзначыў, што такія перамогі былі не рэдкасцю падчас Студзеньскага паўстання:

– Бітва пад Кадышом была пераможнай. Аддзел палкоўніка Рэмбайлы фактычна не прайграў ніводнай бітвы, якой кіраваў сам Рэмбайла (Караль Каліта). Шмат лакальных перамог было ў Людвіка Нарбута, у Аляксандра Лянкевіча, у Урублеўскага таксама.

Удзельнікі рэйду прайшлі па слядах паўстанцаў праз Кнышынскую пушчу, выконваючы розныя заданні, якія нагадваюць тыя, з якімі сутыкаліся змагары за незалежнасць. Пераможцы атрымалі ўзнагароды «Косы Паўстання» – сімвалічную зброю, якая выкарыстоўвалася паўстанцамі падчас бітвы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя