Гістарычны клуб, праца каворкінга, Клуб беларускай літаратуры, English Speaking Club, развіццё бібліятэкі, творчыя майстар-класы.
Такімі накірункамі дзейнасці цяпер жыве прастора “Кропка” ў сталіцы Грузіі Тбілісі, – падрабязней распавяла сузаснавальніца “Кропкі” спадарыня Валерыя:
-Прастора “Кропка” у Тбілісі працягвае працаваць. У верасні мы пачалі можна сказаць новы адукацыйны сезон. Таму што заўсёды восенню больш людзей. І нашыя накірункі застаюцца прыкладна такімі ж – гэта адукацыйныя мерапрыемствы, забаўляльныя, нэтворкінгавыя. Яны прысвечаны вывучэнню моваў, літаратуры, пашырэнню ведаў па гісторыі і па іншых тэмах, якія цікавыя беларусам і беларускам у Тбілісі.
Бліжэйшае мерапрыемства ў “Кропцы” адбудзецца ўжо сёння, 14 верасня, тут пройдзе своп-вечарына. Можна будзе прынесці канцылярскія тавары для дзетак з Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя.