У цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі ў беларускай прасторы «Кропка» 27 лістапада з 19 да 21 гадзіны адбудзецца гістарычны клуб.

Пра тэму гістарычнага клуба ў Тбілісі распавядае наш карэаспандэнт Сяргей Апановіч
– Беларусам Тбілісі распавядуць пра тое, як адбываўся Слуцкі збройны чын. На сустрэчы, згодна інфармацыі арганізатараў, можна будзе заглянуць у лёсы тых, чыё наканаванне было ўдзел у паўстанні насуперак усяму. Таксама на спатканні пагавораць, чаму менавіта на Случчыне паспрабавалі рэалізаваць самы апантаны сцэнар барацьбы за свабоду ўсіх магчымых і што засталося ў выніку і памяці беларускага народу пра Слуцкае паўстанне.
Беларускае Радыё Рацыя