BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тэрнопалі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага фонду з мэрам горада

У горадзе Тэрнопаль прайшла сустрэча кіраўніка беларускага фонду Аляксея Францкевіча з мэрам Тэрнопаля Сяргеем Вітальевічам Надалам. Бакі пазнаёміліся і абмеркавалі напрамкі дзейнасці фонду, а таксама магчымасці супрацоўніцтва..

Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

У Тэрнопалі праходзіла выстава, прысвечаная беларускім загінулым героям “З Украінай у сэрцы”. У нас ужо даўно там ёсць стасункі з мясцовымі арганізацыямі. Да таго ў Тэрнопалі жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары. Праз мясцовых актывістаў мы дамовіліся на сустрэчу з мэрам Тэрнопаля, каб пазнаёміцца, каб прадставіць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія на сёння ёсць у Тэрнопалі.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі фонду прапанавалі запусціць у Тэрнопалі акцыю, у межах якой гарады Украіны выказваюць падзяку краінам, што аказваюць падтрымку Украіне ў барацьбе з расескай агрэсіяй. Акрамя таго, былі прадстаўлены прадстаўнік беларускай дыяспары ў Тэрнопалі і дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве з кіраўніком дэпартамента культуры гарадской рады.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота фонду «Вільна Білорусь»