BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тэрнопалі пройдзе фестываль «1084. НА МЯЖЫ»

У Тэрнопалі пройдзе фестываль «1084. НА МЯЖЫ», у рамках якога адбудуцца кінапаказы і дыскусіі.

1084 кіламетры – працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Ўкраіны. «1084. На мяжы» – ужо другі фестываль ва Ўкраіне, які ініцыяваны беларускай дыяспарай з мэтай стварэння пляцоўкі для абмеркавання балючых пытанняў і адносін паміж двума народамі. Паказы і мерапрыемствы адбываліся ў Луцку, Адэсе, Кіеве, Львове, Бучы, Ірпені.

Фестываль у Тэрнопалі пройдзе 24-26 студзеня. Ён стаў магчымы дзякуючы партнэру — Тэрнопальскай кінакамісіі. У рамках фэста будуць паказаны стужкі: кароткі фільм-спостереження Андрея Куцілы «Водохреще», зняты за 36 дзён да вайны; фільмы пра загінулага ў турме палітвязня і мастака Алеся Пушкіна «Білоруський вальс» Анжея Фідыка і «Нове небо над новою країною: прогулянки з Пушкіним» Вольгі Прусак; праца Ганны Бадякі і Аляксандра Міхалковіча «Батьківщина» пра механізм страху і жорсткасці, якім лукашэнкаўскія ўлады кантралююць насельніцтва.

Таксама пад час фэсту адбудуцца сустрэчы: круглий стіл волонтерських організацій Тернополя «Волонтерський рух — виклики сучасності» (25 січня/10-00/Центральна міська бібліотека);

«Документальне кіно і майбутнє украіно-білоруських відносин » (26 січня/10-00/Юридичний факультет ЗУНУ, вул. Микулинецька, 46 А ).

Дэтальная праграма даступна на сайце https://fest1084.org/

Кантактная асоба – Уладзімір Ханас

Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны. Пры жаданні можна зрабіць free donation – сабраныя сродкі будуць пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.