Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT абвясціла аб правядзенні Другога фестывалю беларускага тэатра INEX FEST. У адрозненне ад форуму, які летась ладзіўся цягам летніх месяцаў, гэтым разам фэст будзе доўжыцца з траўня і да канца года.
«Хочам паказаць беларускі тэатр ва ўсіх яго відах і формах, таму чакаем заяўкі ад беларускіх камандаў і творцаў розных тэатральных дысцыплін, — звяртаецца да тэатральных кампаній INEXKULT. — INEX FEST будзе праходзіць у Варшаве, але зацікаўленыя ў праектах і з іншых гарадоў, і нават краінаў — выдатная нагода пазнаёміцца з новым гледачом».
Беларускае Радыё Рацыя