BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тыкоціне рэканструявалі штурм замка часоў «Шведскага патопа» 1657 года

Каля 250 рэканструктараў прынялі ўдзел у інсцэніроўцы штурма Тыкоцінскага замка, які меў месца ў час вайны, больш вядомай пад назвай «Шведскага патопу» ў 1657 годзе. Варта адзначыць, што ў той бітве па розныя бакі сышліся некалькі вялікалітоўскіх магнацкіх родаў са сваімі войскамі.

Гавораць удзельнікі і гледачы рэканструкцыі пад сценамі Тыкоцінскага замка:

-У штурме ў Тыкоціне я ўдзельнічаю ўпершыню. Прычым, удзельнічаю са сваёй зброяй. У мяне рэпліка аркебузы 17 стагоддзя.

-Вельмі цікава. Не кожны дзень такое ўбачыш. Варта сюды прыехаць. Хоць холадна, але варта прыехаць і ўбачыць усё гэта.

-Гэта прыгожае шоў, цудоўныя выступы, неверагодны досьвед. І сапраўды гэтая музыка і ваколіцы нашага найпрыгажэйшага замку, гэта кранае сэрцы і душу.

Сярэднявечны фестываль і рэканструкцыя штурма Тыкоцінскага замка 1657 года была прысвечаная таксама і 600-годдзю надання гарадскіх правоў месцу Тыкоцін.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя