BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Украіны скончыліся дальнабойныя ракеты ATACMS для ўдараў па Расеі

Узброеныя Сілы Украіны выкарысталі ўсе дальнабойныя ракеты ATACMS, якія яны ўжывалі для ўдараў па тэрыторыі Расеі, паведамілі Associated Press неназваны амерыканскі чыноўнік і сябра Камітэта абароны Вярхоўнай Рады.

Здымак ілюстрацыйны

Са слоў суразмоўцы агенцтва з ЗША, усяго Вашынгтон даў Кіеву менш за 40 дальнабойных ракет. Пры гэтым яны скончыліся, праўдападобна, яшчэ ў канцы студзеня.

УСУ выкарыстоўвалі ATACMS для ўдараў па Курскай, Бранскай, Белгародскай і Растоўскай абласцях.

19 і 21 лістапада пад ударам амерыканскіх ракет былі ваенныя аб’екты ў Бранскай і Курскай абласцях. Апошняй цэллю атакі стаў камандны пункт групоўкі „Поўнач“.